Беларуская Электронная Бібліятэка
Хцівы кактус… Вострыя іголкі…
Кроў на пальцы, слёзы на шчацэ…
Для цябе я знікну гэтым золкам,
цукрам растваруся ў малацэ.
Ты прачнешся, вып’еш капучына,
усміхнешся, як шаманскі бог.
І без усялякае прычыны
разаб’еш свой кубак аб парог.
Друкаваная версія: Хадарэнка І. Танцы на шкле. Вершы, проза. Мазыр, 1999.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.