Беларуская Электронная Бібліятэка


ІРЫНА ХАДАРЭНКА.

* * *

 

Грамадства — гэта сокавыціскалка,
што кожнага імкнецца скарыстаць
па назначэнню, а пасля на звалку
закінуць і аб тым не ўспамінаць.

Яно, як ненажэрная пачвара,
Стараючыся душы паглынуць,
сцірае сведчанне асобы з твараў,
Імкненні сэрцаў хоча ў склеп замкнуць.

Замест людзей з’яўляюцца істоты,
Жыцце якіх нагадвае мне сон.
Усе яны баяцца адзіноты,
А я табе зайздрошчу, Рабінзон!

 




Друкаваная версія: Хадарэнка І. Танцы на шкле. Вершы, проза. Мазыр, 1999.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.