Беларуская Электронная Бібліятэка
Сонцам спаленыя свечы
Расцякліся недарэчы.
Цераз роспачы парэнчы
Перагнуўся гэты вечар.
Боль святы і невылечны
У душы няспынна енчыць.
Ад растання да сустрэчы —
Толькі момант, толькі вечнасць…
Друкаваная версія: Хадарэнка І. Танцы на шкле. Вершы, проза. Мазыр, 1999.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.