Беларуская Электронная Бібліятэка
Творчым людзям усіх часоў і народаў
прысвячаецца
Пакласці жыццё на алтар
і кінуць Сусвету пальчатку,
узвесці палац з кволых мар,
сціраючы лёсу пячатку,
Душу распасцерці паміж
зямлёй і касмічнай прасторай,
без скаргаў пранесці свой крыж,
узняцца над бруднай разорай,
Усмешку скрозь боль падарыць,
пакуты прыдбаць ад развагі,
бясконца шукаць і тварыць —
ці ж гэта не варта павагі?!
Друкаваная версія: Хадарэнка І. Хадарэнка І. Чорная ружа. Вершы. Мінск, 1998.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.