Беларуская Электронная Бібліятэка
Сляза самоты скнарліва сталее —
Семіраміда суму скорана сягоння.
Сасмаглае святло суздром сатлее,
Сканаўшы са смугой самлелага сутоння.
Ссівелым старцам скурчыліся суткі.
Сузор’і стушаваны слотнымі слядамі.
Сакрэты сэрца, стомленага смуткам,
Сасняцца светам са стракатымі садамі.
Друкаваная версія: Хадарэнка І. Чорная ружа. Вершы. Мінск, 1998.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.