Беларуская Электронная Бібліятэка
На гары — данайскія дары:
з дроту дробна звітыя карункі.
Разатры мяне на алтары
ды раз’ятры сонечныя стрункі!
Зоры даравалі ўсё зары,
праігнараваўшы падарункі.
Трушчацца атрутныя пары
і ў дурман ператвараюць думкі…
Друкаваная версія: Хадарэнка І. Танцы на шкле. Вершы, проза. Мазыр, 1999.
Крыніца тэксту: тэкст дасланы аўтаркай.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.