Беларуская Электронная Бібліятэка
Да першага сьнегу я буду з табою.
А. Танана.
"Халява" скончылася — выпаў сьнег.
Нязграбнай птушкай сунуся па сьнезе.
Адны — на камні, золаце, жалезе,
а я — сьлядамі ў сьнег пішу свой грэх.
Сьпяшаюся пісаць, пакуль сьляды
мае
не пазанесла новым сьнегам.
А ён ідзе… Не ўратавацца й бегам
няўклюднай птушцы ад яго хады.
Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.