Беларуская Электронная Бібліятэка


ЗЬМІЦЕР ДЗЯДЗЕНКА.

* * *

 

На вуснах маіх — незабыўныя водары трунку.
У гэтым напоі — бальсанная горыч жаданьняў
і прысмак старога віна з напамінам аб леце,
аб дзіўных і мною ніколі ня бачаных зёлках.
Той трунак ня п’юць у маленькіх утульных кавярнях —
ён п’ецца найлепей на беразе ўтульным дняпроўскім
(наводдаль тутэйшыя п’яніцы жлукцяць "чарніла")…
І можна надоўга забыцца на час і на справы…

 




Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.