Беларуская Электронная Бібліятэка
Не о любви — о шорохе высоком
В листве глухой листочка одного...
А. Кушнер.
Не пра музыку — пра чыйсьці дзень народзінаў,
набрынялае вясной
паветра вуліцы,
дзе на нас варона з дрэва касавурыцца,
дзе трымцяць на языку кавалкі лёдзіва.
Не пра Гайдна — пра асфальт, пакрыты лужамі,
пра фасады з маціцоваю рэклямаю,
пра сьвятло ў вакне па-над суседняй крамаю…
Не пра Моцарта — пра вазу,
вазу з ружамі…
Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.