Беларуская Электронная Бібліятэка


ЗЬМІЦЕР ДЗЯДЗЕНКА.

* * *

 

Паглянь, Актавія, які навокал сьнег:
у Рыме, пэўна, і ня бачылі такога —
рассыпісты, нібы дзявочы сьмех,
бялейшы нават за адзінарога.

Паглянь, Актавія: дамы, як караблі,
запыненыя якарам калісьці,
і не відаць нідзе таe зямлі,
куды яны зьбіраліся даплысьці.

Паглянь, як шызы галубіны легіён
зь нябёс вяртаецца на плошчу гарадзкую
і нецэнтральны мой мікрараён
ласкава з Новым годам іх віншуе.

 




Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.