Беларуская Электронная Бібліятэка


ЗЬМІЦЕР ДЗЯДЗЕНКА.

* * *

 

Раскрою цемру калідора
лязом адчыненых дзьвярэй
і прыгадаю гэты горад,
знаёмы мне раней па творах
з п’янкіх мастацкіх галерэй.

Пад імем варварскім і дзікім
ён быў схаваны ад мяне…
А я ў яго дамах шматлікіх
угадваю маіх рэліквій
сьляды — у кожнае сьцяне.

І я ступаю асьцярожна,
бо мне нічога тут ня можна…

 




Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.