Беларуская Электронная Бібліятэка
Стакроць віноўны прад табой,
бо ведаю свае правіны:
у вочы іншае жанчыны,
бывала, я глядзеў з журбой.
Там, нібыта ў чужым жытле
з таемна-зіхаткім агменем,
мільгалі здрадлівыя цені
і расплываліся ў імгле.
Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.