Беларуская Электронная Бібліятэка
Людзе
Што зробіш — мы ня дзеці, мой Анёле:
мы зьведалі пякучы прысмак болю,
і ў нашых душах мала дабрыні.
Мы п’ем нагбом атруту недаверу
і бессэнсоўна крэмзаем паперу
па правілах няведамай гульні.
Мы ўжо даўно ня дзеці, мой Анёле:
мы без згрызотаў здрадзілі сымболям,
і ўласная мана ня рэжа слых.
У нашым жорсткім выдуманым сьвеце
мы памятаем: мы даўно ня дзеці…
І што з таго, што мы заўжды ўдваіх?..
Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.