Беларуская Электронная Бібліятэка


ЗЬМІЦЕР ДЗЯДЗЕНКА.

ДЖУНГЛІ.

 

                                                   Насьце

Дажджоў празрыстая трава закрые вокны —
ужо ня выйдзем мы з утульнае кватэры:
ніхто ня ведае, якому зараз зверу
наканавана ў зарасьніку мокнуць —
якія тыгры падпільноўваюць здабычу,
зь якога боку алігатары падлезуць…
Аднак нястрымна,
як магніт — жалеза,
жырафавыя плямы вабяць,
                                         клічуць…

 




Друкаваная версія: «Першацвет», 1999, № 7-8.
Крыніца тэксту: тэкст атрыманы ад аўтара.
Тэкст у фармаце html — Ліцьвінскі Зубр.