Беларуская Электронная Бібліятэка
Каханне наша, як пажар.
Але ніхто яго не тушыць.
Шугае полымя да хмар
І спапяляе жарам душы.
А навакол — такая ціш.
Дзіўлюся і не заўважаю:
Ты гэтым полымем гарыш.
Я ў гэтым полымі — згараю…
Друкаваная версія: Анталогія беларускай паэзіі. Т. 3. Мінск, 1993.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.