Беларуская Электронная Бібліятэка
Я не паспела Вас разгледзець,
я не паспела Вас адчуць…
Каму так сонца ярка свеціць,
так птушкі голасна пяюць?
Каму так першая лістота
лагодзіць зелена пагляд?
Каму з шырокаю шчадротай
вось-вось успыхне майскі сад?..
Я не паспела падзівіцца, —
такім кароткім здаўся час.
Я не паспела зноў рашыцца
сказаць, як я кахаю Вас…
Друкаваная версія: Дзень паэзіі, 1992. Мінск, 1993.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.