Беларуская Электронная Бібліятэка
З балгарскай. Пераклад Ніла Гілевіча.
Гібее наша пакаленне —
мароз нам душы ледзяніць.
Ні цёплы промень, ні натхненне
не сагравае нас ані.
Ідзём туды, куды ідзецца —
кірунку пэўнага пяма.
Без гневу сэрца вяла б’ецца
у клетцы цеснай, як турма.
О племя мёртвага застою!
Страсі, згані з душы зіму!
Патомства крочыць за табою —
што завяшчаеш ты яму?
Вось гэты шлях — пусты і марны?
І гэту долю — гнуць гарбы?
Ці, можа, мроіш: дзень бясхмарны
надыдзе сам, без барацьбы?
Не пакідай, высокі божа,
ты без лампады свой алтар,
без гімна — ўласнае падножжа,
душу — без веры і без мар!
Матроса ў плаванні — без зоркі,
калі цямрэе мора даль;
ну, а народ у долі горкай —
без ідэалу не кідай!
Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.