Беларуская Электронная Бібліятэка


ЭВА БЕРНАРДЗІНАВА.

ПЕСНЯ ПЕСНЯЎ.

З чэскай. Пераклад Хведара Жычкі.

 

Добрая песня —
калі муж цалуе.
Добрая песня —
калі жанчына дзіця жадае.

Добра сустракацца
без зброі.
Добра без зброі
разам спаць,
датыкацца пальцамі,
вуснамі,
вачамі.

Добра размаўляць словамі,
а не лязганнем металу.
Калі б планета
раззброілася,
гэта была б песня песняў,
песня песняў у садзе садоў!

 




Друкаваная версія: Далягляды, 1988. Мінск, 1988.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.