Беларуская Электронная Бібліятэка


ІВАН СКАЛА.

ГАЛАВАКРУЖЭННЕ.

З чэскай. Пераклад Хведара Жычкі.

 

Адсунуў снежную газету,
не дачытаўшы, сакавік.
І ты пачуццамі сагрэты:
май на дварэ, май — у крыві.

Чытачкам бледным неадкладна
дай вязку полымных радкоў, —
вядзе іх нітка Арыядны
да неадкрытых астравоў,

Бунтуй, ірвіся ў высі смела,
пі шчасця хмельную брую,
пакуль цвярозасць не раз’ела,
як лейкемія, кроў тваю.

Вандровак сэрца не баіцца,
яму карысны неспакой,
інакш ці ж дойдзеш да крыніцы,
як не сцяжынкаю крутой.

Няма ў гарах нідзе зацішку —
дзьме вецер і мароз пячэ…
У прорву палкасці ляціш ты,
як меч, што галаву сячэ.

1982

 




Друкаваная версія: Далягляды, 1986. Мінск, 1986.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.