Беларуская Электронная Бібліятэка
З чэскай. Пераклад Хведара Жычкі.
Жыць усюды можа чалавек:
на халоднай крызе Антарктыды,
у гарах, дзе землятрус калоціць,
у пустыні,
у тайзе глухой,
на бязлюднай выспе Рабінзона,
можа ў акіянскіх далях плаваць
ці ў касмічнай бездані Сусвету —
толькі ў тым выпадку, калі мае
на сабе скафандр надзеі-веры,
што самотны ён, ды — не адзін.
Жыць усюды можа чалавек,
калі ён бязглузда не ўцякае
ад сябе, Радзімы і людзей!
Друкаваная версія: Далягляды, 1988. Мінск, 1988.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.