Беларуская Электронная Бібліятэка


ДЖОРДЖ ГОРДАН БАЙРАН.

КАЛІ Я АШУКАНЕЦ….

З ангельскай. Пераклад Галіны Дубянецкай.

 

Калі я ашуканец, як лічыш ты, — што ж,
Я дарма з Галілеі ішоў басанож:
Адступіцца ад веры б хапіла ўсяго,
Каб ганебную пляму змыць з роду майго.

Калі ў свеце не ведае зло перамог,
Калі раб толькі грэшны — з табою твой бог!
Калі неба адрыне выгнаных зямлёй —
Ты жыві ў тваёй веры — памру я ў маёй.

Я згубіў за яе больш, як маеш ты даць:
Бачыць Той, што дазволіў табе шыкаваць;
Маё сэрца й надзея ў ягоных руках,
У тваіх жа — зняволены край ды мой прах.

 




Друкаваная версія: Далягляды, 1988. Мінск, 1988.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.