Беларуская Электронная Бібліятэка
З ангельскай. Пераклад Галіны Дубянецкай.
Калі рыхтуе іншы свет
Каханню гэтаму — працяг
І адлюструецца сксвет
У гэтых дарагіх вачах, —
Вядзі мяне, нязнаны шлях!
Збавеннем будзь, смяротны час,
Калі растане марны страх
У вечнасці, што злучыць нас.
Так мусіць быць. Чаму ж дрыжым,
Адводзячы пагляд убок
Ад бездані, калі адзін —
Апошні — застаецца крок?
Калі наперадзе — не змрок,
А незгасальнае святло,
Што перанёсшы праз Парог,
Для сэрца сэрца зберагло?..
Друкаваная версія: Далягляды, 1988. Мінск, 1988.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.