Беларуская Электронная Бібліятэка
З ангельскай. Пераклад Галіны Дубянецкай.
Слязінка на пялёстках вей
У чысціні сваёй
Была не болем, а, хутчэй,
Світальнаю расой.
Усмешка ўспыхнула — і ўраз
Нібыта дзень настаў:
З ёй побач бляск сапфіру згас —
Бы месяц той, растаў.
Як вечаровы небакрай
Апошніх промняў след
Захоўвае, калі наўскрай
Сутонне поўніць свет, —
Вось так і сэрца беражэ
Усмешкі гэтай блік:
Ён свеціць, свеціць мне яшчэ,
Хоць мілы тварык знік.
Друкаваная версія: Далягляды, 1988. Мінск, 1988.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.