Беларуская Электронная Бібліятэка


ДАМІНІК ГРАНМОН.

МАНIФЭСТАЦЫЯ.

З францускай. Пераклад Славамiра Адамовiча.

 

Першая кропля дажджу
на падбародзьдзi, побач з вуснамi —
нiбы кроў. Толькi вецер
можа падняць гэты сьвет,
гэтыя афiшы, апалыя лiсты,
песьню дзяўчат, шалiкi i натоўп —
можа падняць да ўзроўню дрэваў.

 




Друкаваная версія: «Наша Ніва», 1998, № 12.
Крыніца тэксту: Інтэрнэт-старонка газеты «Наша Ніва» (members.nbci.com/Nasa_Niva/).
Карэктыроўка html — Ліцьвінскі Зубр.