Беларуская Электронная Бібліятэка
З францускай. Пераклад Славамiра Адамовiча.
Пры ўмове, што вулiчны рух
перацяты ня будзе,
пры ўмове, што шэсьце не апануе прастору
гандлёвых шляхоў,
пры ўмове, што дэманстранты ня ўзьдзенуць
нi масак, за якiмi мажлiва схавацца,
нi заплечнiкаў, у якiх закарцiць схаваць зброю,
пры ўмове, што надпiсы i транспаранты
ня будуць разыходзiцца з духам канстытуцыi —
дазваляецца праводзiць дэманстрацыi,
паколькi мы ў краiне свабоды й галоснасьцi,
аднак дзеля большай бясьпекi
некалькi бронемашынаў загадзя
будуць на кожным участку важным
сачыць за парадкам волевыяўленьня
нашых суграмадзянаў.
Друкаваная версія: «Наша Ніва», 1998, № 12.
Крыніца тэксту: Інтэрнэт-старонка газеты «Наша Ніва» (members.nbci.com/Nasa_Niva/).
Карэктыроўка html — Ліцьвінскі Зубр.