Беларуская Электронная Бібліятэка


РАЙНЭР МАРЫЯ РЫЛЬКЕ.

* * *.

З нямецкай. Пераклад Васіля Сёмухі.

 

Глядзела ты тужліва, смутна,
журба слязіла у вачах, —
нібыта песня, дзе ледзь чутна
сачыцца страснасцю магутнай
душа жывая скрыпача.

Спяваеш весела, няйначай
даўно адолела адчай,
нібыта сэрца ў табе скача,
я ж буду — плача, пла-а-ача…
і рвецца, рвецца ў родны край.

 




Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.