Беларуская Электронная Бібліятэка
З нямецкай. Пераклад Васіля Сёмухі.
Чаруе мяне
чэшская мілая песня,
сэрца трывожыць балесна,
спогадкай тне.
Дзіцятка калі
ціха спяваена полі,
чуюцца гукі юдолі
з роднай зямлі.
Далёка заедзь
з краю свайго на чужыну —
будзе будзіць успаміны,
жалем звінець.
Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.