Беларуская Электронная Бібліятэка
З нямецкай. Пераклад Васіля Сёмухі.
Ах, колькі гожасці наўкол: паны
у камергерскіх фраках і жабо —
аж ноч прыплюшчыцца, калі яны
начэпяць банты, ордэны; альбо
блудніцы — дамы нудныя — убор
на іх, нібы ашыйнік па балонцы.
Інтэрас да мастацтваў тут бясконцы,
бібліяфіл тут кожны, меламан,
цаніцель шчыры, шчодры мецэнат —
хоць ты бяры прыкладвай іх да ран.
Жыццёвы свой у іх і сэнс, і лад,
не дастасуецца з ім наша мэта:
ім хочацца цвісці, каб малады
быў маладым, мы ж хочам спець, а гэта —
састарыцца і людзям даць плады.
Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.