Беларуская Электронная Бібліятэка


АЛЁЙЗЫ НАГЕЛЬ.

АКРАЕЦ.

З кашубскай. Пераклад Алеся Траяноўскага.

 
Да скону жыцця
не забыць
дзён, як ноч
беспрасветных,
калі праз завею,
бы здані,
бы цені жывыя,
ішлі…
У студзеньскай стыні
ўладарыў мароз,
плён багаты,
дачасна саспелы,
рупліва збірала
смерць.
Ды насуперак
смерці і д’яблам
несла жанчына
акраец хлеба —
світанак
лепшага дня.

 




Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.