Беларуская Электронная Бібліятэка
З асяцінскай. Пераклад Генадзя Кляўко.
Калі засушыць раптам кветку смага —
Я стану чыстай ранішняй расой.
Сябе адчуе падарожны слаба —
Ваду з камення выцісну рукой.
Пачую толькі на падмогу заклік —
Туды ракою горнай паімчу.
А цёмна стане у суседняй саклі —
Яе агнём душы я асвячу.
Патрэбны будуць мужнасць і адданасць,
І трубачы гукнуць джыгіта ў бой —
Адразу ж баявой вінтоўкай стану
Ў руках радзімы любае маёй.
Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1972. Мінск, 1972.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.