Беларуская Электронная Бібліятэка
З асяцінскай. Пераклад Генадзя Кляўко.
Я ў песні пра жыццё сваё пяю,
Якое песню мне падаравала.
Яна мне зброя верная ў баю,
Яна цяжэй за меч, вастрэй кінжала.
Чаго не зробіць прыхамаць мая, -
ЎСё гэта падуладна песні:
Жывым яна дасць сілы удвая,
Джыгіты, што загінулі, ўваскрэснуць.
Нам песня крылы у палёт дае,
Яна працуе з намі і святкуе.
І толькі гэткай любім мы яе,
Пяём такую, слухаем такую.
Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1972. Мінск, 1972.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.