Беларуская Электронная Бібліятэка
Са славенскай. Пераклад Ніла Гілевіча.
Ціха ступае змрок,
пудкі ягоны крок
зусім не чутны.
Сэрца маё, не дрыжы,
што ты баішся, скажы,
гэтай мінуты?
Страшны які ўспамін
з цёмных жыцця глыбінь
выплыў пачварай?
Ці будучыня-вампір
дыхнула ў спакой і мір
вар’яцкай марай?
Ці ля магіл дарагіх
над запусценнем над іх
вецер пранёсся?
Ці з-за глухіх варот
слёзную песню сірот
пачуць прыйшлося?
Ціха ступае змрок,
пудкі ягоны крок —
вучцішна, цёмна.
Сэрца маё, не дрыжы,
чаго баішся, скажы?
— Страшна ўсяго мне…
Друкаваная версія: Далягляды, 1986. Мінск, 1986.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.