Беларуская Электронная Бібліятэка
Са славенскай. Пераклад Ніла Гілевіча.
Каму мець Індыю? Каму Багдад?
Хто вешае на плошчах Тэгерана?
Хто сочыць за разнёю на Балканах?
Каму ключы даверыць Цараград?
Глядзіць на карту свету дыпламат:
за грузам груз плыве праз акіяны,
забіты прыстані нарабаваным, —
дык для каго ж зямля і мора — клад?
І я сцялю перад сабой паперы:
гляджу — вачэй не зводжу з родных месц.
Калі паўсюль ірвуць, грабуць без меры,
куды на карце тыцне хіжы перст, —
што будзе з вамі, гнёзды нашай веры —
Цаловец, Марыбор, Гарыца і Трыест?
Друкаваная версія: Далягляды, 1986. Мінск, 1986.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.