Беларуская Электронная Бібліятэка


ОТАН ЖУПАНЧЫЧ.

ГЛЯДЖУ.

Са славенскай. Пераклад Ніла Гілевіча.

 

Гляджу на сасну, на бярозу, на дуб,
што цішай агорнуты, поўныя дум,
што вечна да неба скіроўваюць слых, —
здаецца, і сам я такі ж сярод іх.

Гляджу на жанчыну, мужчыну, хлапца,
чыёй беганіне не бачу канца,
што неба не чуюць — з-за крыкаў сваіх, —
здаецца, і сам я такі ж сярод іх.

 




Друкаваная версія: Далягляды, 1986. Мінск, 1986.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.