Беларуская Электронная Бібліятэка
Са славенскай. Пераклад Ніла Гілевіча.
Хваляў
мутных
плынь слабее,
плынь без рэчышча,
без дна:
коціць з даляў
мут атрутны,
глеем
цешыцца
яна.
Лена,
вяла
кружыць пена —
жоўта-шэры накіп-
бруд,
ходзіць,
бродзіць,
карагодзіць
безупынна
там
і тут.
Як увечар
пуста, цёмна!
Хоць бы нечай
волі знак…
Выйдзе поўня:
пад яе святлом
раптоўна
усплыве
са дна
мярцвяк.
Друкаваная версія: Далягляды, 1986. Мінск, 1986.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.