Беларуская Электронная Бібліятэка


АБДУЛА АРЫПАЎ.

АСЕННІ ПЕЙЗАЖ.

З узбекскай. Пераклад Міколы Федзюкевіча.

 

У лес іду —
                 паклікала прырода
туды,
        дзе ад асенняга агню
гарыць лісцё…
                          Падобнае на годы…
Ляціць лісцё —
                     ніяк не даганю…
У лес, —
         дзе павуцінне,
                                 як націнне,
пераплялося з промнямі ў траве.
А можа гэта і не павуцінне,
а думкі несканчоныя мае?
Даўно ўжо сонца
                            мне не слепіць вочы,
спакойна свеціць
                              між густых галін…
Так лес мяне зачараваў аднойчы
і ўсе мае пачуцці агаліў.

 




Друкаваная версія: Дзень паэзіі — 1974. Мінск, 1974.
Падрыхтоўка тэксту — Ліцьвінскі Зубр.