Беларуская Электронная Бібліятэка


Пагадненьне паміж «Беларускай Электроннай Бібліятэкай» і аўтарамі / ўладальнікамі аўтарскіх правоў, перакладчыкамі.

 

Усе творы ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» прадстаўлены з азнаямляльнымі мэтамі.

Кіраўнік Праекту, стваральнікі рэсурсу і ўдзельнікі Праекту не атрымоўваюць ніякіх фінансавых выгодаў ад літаратурных твораў, і не імкнуцца іх атрымоўваць.

Аўтары / ўладальнікі аўтарскіх правоў і перакладчыкі не атрымоўваюць ніякай платы ці кампенсацыі за разьмяшчэньне твораў у «Беларускай Электроннай Бібліятэцы».

а. тэксты, разьмешчаныя ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» са згоды аўтара / уладальніка аўтарскіх правоў ці перакладчыка;

Аўтар / уладальнік аўтарскіх правоў ці перакладчык, які прадстаўляе тэкст свайго твора для «Беларускай Электроннай Бібліятэкі» (ці дае дазвол на яго разьмяшчэньне ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы») мусіць цалкам усьведамляць, што да гэтага твору можа мець доступ, і карыстацца ім, неакрэсьленая колькасьць асобаў. Пры гэтым, ня ўсе будуць строга выконваць умовы «Беларускай Электроннай Бібліятэкі», і аўтарскія правы могуць быць парушаныя.

З гэтага — аўтар / ўладальнік аўтарскіх правоў ці перакладчык, які прадстаўляе тэкст свайго твора для «Беларускай Электроннай Бібліятэкі» (ці дае дазвол на яго разьмяшчэньне ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы») загадзя адмаўляецца ад любых прэтэнзіяў да «Беларускай Электроннай Бібліятэкі», кіраўніка Праекта, стваральнікаў рэсурса і ўдзельнікаў Праекта.

У «Беларускай Электроннай Бібліятэцы», як правіла, разьмяшчаюцца тэксты, якія ўжо існуюць у друкаваным выглядзе.

Тэкст прадстаўлены аўтарам / уладальнікам аўтарскіх правоў ці перакладчыкам можа адрозьнівацца ад друкаванай версіі гэтага-ж тэкста.

б. тэксты, разьмешчаныя ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» бязь ведама аўтара / уладальніка аўтарскіх правоў ці перакладчыка.

У выпадку, калі твор разьмешчаны ў «Беларускай Электроннай Бібліятэцы», а аўтар / уладальнік аўтарскіх правоў ці перакладчык ня згодны з гэтым — твор будзе выдалены з Бібліятэкі. У далейшым ён болей ня будзе разьмяшчацца.

Адпаведна жаданьня аўтара / уладальніка аўтарскіх правоў ці перакладчыка «Беларуская Электронная Бібліятэка» ня будзе разьмяшчаць ніводзін твор адпаведнай асобы.

Зьвесткі пра гэтае зьявяцца ў адмысловым разьдзеле — Сьпісе паасобных твораў, разьмяшчэньне якіх у «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» забаронена.