Беларуская Электронная Бібліятэка
БІБЛІЯТЭКІ І ЗБОРЫ РАЗНАСТАЙНЫХ ТВОРАЎ.
Буйнейшая электронная бібліятэка беларускіх тэкстаў.
«Беларускі Кнігазбор».
Старонка беларускага выдавецтва, дзе можна знайсьці тэксты кнігаў з аднайменнай сэрыі «Беларускі Кнігазбор», што ўжо распрададзеныя.
«Беларуская Паэзія».
Апісаньне праекта па-ангельску.
Творы паэтаў па-беларуску, кірыліцай і лацінкай. Вершы паэтаў: Славаміра Адамовіча, Міхала Анемпадыстава, Натальлі Арсеньневай, Максіма Баглановіча, Анатоля Вялюгіна, Навума Гальпяровіча, Ларысы Геніюш, Адама Глёбуса, Уладзімера Караткевіча, Якуба Коласа, Рыгора Крушыны, Янкі Купалы, Сяржука Сокалава-Воюша, Міколы Трафімчука, Яна Чачота. Некаторыя зь вершаў у перакладзе па-ангельску і па-польску.
«Dziekacz».
Разнамасны праект. Есьць і літаратурная частка — «Палічка».
Прадстаўлены сучасныя аўтары: Уладзімер Падгол, Вядзьмак Лысагорскі. Таксама творы клясікаў: Кастуся Каліноўскага, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Адама Міцкевіча.
«Беларускія казкі».
Казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі, казкі пра людзей. Ёсьць слоўнічак малаўжываных словаў.
«Царква».
Біблія, катэхізм, малітвы, тыксты імшы, рэлігійныя артыкулы. На беларускай і лацінскай мовах. Таксама іншыя матар’ялы Рыма-каталіцкай царквы.
«Каталіцкая Літургічная Бібліятэка».
Тэксты на беларускай і расейскай мовах. Плянуецца падаваць і па-ўкраінску.
СТАРОНКІ ПААСОБНЫХ АЎТАРАЎ І ПЕРАКЛАДЧЫКАЎ.
Янка Золак.
Прадстаўлена паэзія Янкі Золака з трох ягоных нявыдадзеных зборнікаў — «Агонь душы», «Крылатае сэрца», «Неба роднага скрылёчкі». Гэтыя зборнікі склалі адпаведныя тамы «Твораў», выдадзеныя ў 1979 ў ЗША.
На старонцы гасьцюе верш Рыгора Крушыны «Перад люстэркам», на беларускай, ангельскай і расейскай мовах. Тутака-ж творы Васіля Быкава — аповесьці «Ў тумане» і «Аблава», і раман «Кар’ер».
Рыгор Крушына.
Афіцыйна праект называецца «Старонка беларускага касмапаліта», з гледзішча на тое, што тамака пазначана, што «старонка была заснаваная дзеля таго, каб разьмясьцiць на ёй поўны збор твораў беларускага паэта Рыгора Крушыны», я й вынес імя паэта ў загаловак.
Сабраныя ўсе зборнiкi вершаў паэта, якiя выходзiлi асобнымi кнiжкамi, таксама багата iншых матар’ялаў, аб’яднаных у Мэмарыяльны музэй-бiблiятэку Рыгора Крушыны.
На старонцы прадстаўлена і творчасьць іншых аўтараў. Алесь Змагар — «Мой жыцьцяпіс», артыкулы і частка рамана «Случчына ў вагні». Творы Васіля Быкава ў перакладзе на расейскую мову і некалькі артыкулаў пра аўтара.
Таксама некаторыя іншыя літаратурныя матар’ялы.
Паэтычныя старонкі Паўла Сушко і Пятра Сушко.
Старонка прысьвечаная двум беларускім паэтам, бацьку й сыну — Паўлу Міхайлавічу Сушко (Язэпу Сяўню) і Пятру Паўлавічу Сушко (Цімоху Дзеразу).
Васiль Сёмуха.
Афіцыйная старонка перакладчыка. Прадстаўлены творы ў перакладах зь нямецкай, польскай і латыскай моваў — Ф.Дзюрэнмат, Э.Т.А.Гофман, Клаўс Ман, Ю.І.Крашэўскі, Ё.Брамс, Л. ван Бетховен, Г. Малер, кн. М.К.Агінскі, Р.М.Рыльке, А.Чакс і інш. Плянуецца разьмясьціць пераклады твораў П.Зюскінда, Г.Майрынка, Ш.Гайма, пераклад Бібліі, выкананы В.Сёмухам.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРАЕКТЫ.
«Швэдзка-беларускі культурны праект. 4+4+4». Сустрэча аўтараў у Менску ў 1999.
Чацьвёра швэдзкіх аўтараў: Агнета Плеель, Сiлла Науман, Кенэт Клемэц, Крыстафер Леандоэр, у перакладах Рыгора Барадуліна і Алеся Разанава. Чацьвёра сталых беларускіх паэтаў: Ніна Мацяш, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Сяргей Законьнікаў. Чацьвёра маладых аўтараў: Ірына Туровіч, Алесь Туровіч, Серж Мінскевіч, Зьміцер Вішнеў.
«Старонка пачынаючых аўтараў».
Месца, дзе пачаткоўцы могуць выставіць свае творы ў Інтэрнэце на ўсеагульны агляд.
«Zviarok».
Вясёлы аўтарскі праект Ўладзімера Ілінскага, але незразумела, ці будзе калі-небудзь працягнуты. Зараз ёсьць толькі адно апавяданьне «Пра вавёрку» з сэрыі «Байкі зь дзікага лесу».
Сам аўтар вось так вызначае свой праект: «Zvarok — the offisal site of Paragvay Inteligent service». А пра казку піша вось што: «Апавяданне пра шляхетную лывірачку і пра тое, як ея зьняважыў брутальны экскурсавод».
«Litteratura Alboruthenica».
Асабісты погляд на пісьменную традыцыю ў Беларусі Міколы Пачкаева.
(Мова — ангельская).
«Минский листок».
Аўтарскі вэб-альманах Сяргея Крапівіна прысьвечаны цікавым здарэньням зь беларускай гісторыі XX стагоддзя.
(Мова — расейская).
ЧАСАПІСЫ І ГАЗЕТЫ.
«ARCHE».
Сучасны літаратурны беларускі часапіс. Робіцца маладым пакаленьнем беларускіх аўтараў і рэдактараў. Друкуюцца тоўстыя літаратурныя нумары («ARCHE») і тонкія («ARCHE-Скарына»). Апошні — гэта аналітыка, эсэістыка, крытыка, рэцэнзіі.
Самі яны акрэсьліваюцца гэтак: «ARCHE» — першы часапіс XXI стагоддзя».
«Калосьсе».
Часопіс «Таварыства Вольных Літаратараў» у электроннай вэрсіі + чыста Інтэрнэтны дадатак «РЭФЛЕКСІІ».
«Nihil».
Часапіс «Новага Фронту Мастацтваў».
Творы беларускіх аўтараў і пераклады з замежных моваў. Ёсьць вершы Віславы Шымборскай (ляўрэятка Нобэлеўскай прэміі), Зыгмунта Баўман, Трыстана Тзара.
«Правінцыя».
Літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца Беларускім Саюзам у Польшчы.
«Аксамітны Жах».
Web-старонка выданьня кампаніі вольных мастакоў горада Гомеля, што на Палесьсі, газеткі «Аксамітны Жах».
Для аматараў дасьціпных літаратурных жартаў.
«Наша Ніва».
Штотыднёвая літаратурная беларуская газета. Рэгулярна абнаўляецца Інтэрнэт-версія.