Беларуская Электронная Бібліятэка
Удзел у Праекце ёсьць дабраахвотным.
Асоба, якая ўдзельнічае ў Праекце, ня будзе атрымліваць грошы. Ні як зарплату, ні як узнагароду, ні як кампенсацыю.
Удзелам у Праекце зьяўляецца:
а. прадстаўленьне тэкста (дазвол на разьмяшчэньне тэкста) аўтарам / уладальнікам аўтарскіх правоў ці перакладчыкам;
(гл. больш падрабязна ў разьдзеле Пагадненьне паміж «Беларускай Электроннай Бібліятэкай» і аўтарамі / ўладальнікамі аўтарскіх правоў, перакладчыкамі.)
б. падрыхтоўка тэкста для разьмяшчэньня пабочнаю асобаю.
Вашым удзелам у Праекце зьяўляецца прадастаўленьне «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» тэкста літаратурнага твора ў электронным выглядзе, гэта значыць — сканаваньне, расчытаньне і праверка на наяўнасьць памылак.
Падрыхтаваны тэкст для Бібліятэкі мусіць быць ня толькі адсканаваны й расчытаны, але й абавязкова выпраўлены. Кіраўнік Праекту ня ў стане правіць усе тэксты. Не сьпяшайцеся, «Беларуская Электронная Бібліятэка» не імкнецца мець як мага больш тэкстаў. Мы імкнемся мець тэксты добрай якасьці і без памылак.
Пажадана прадставіць тэкст у фармаце html. Прыкладам html-тэкста можа быць любы тэкст зь Бібліятэкі. Калі вы ня ўмееце ператвараць тэкст у html, можаце прадставіць твор у любым з распаўсюджаных тэкставых фарматаў.
Тэкст на павінен быць мадыфікаваны. Нельга мяняць напісаньне словаў і правапісныя нормы. Калі тэкст надрукаваны ў наркомаўцы, дык і ў Бібліятэцы ён мусіць быць у гэткім-жа выглядзе. Адзіным выключэньнем зьяўляецца напісаньне прыметніка "беларускі" ў ангельскай мове, замест Byelorussian — Belarusian. У выпадку прысутнасьці слова ў назьве кнігі — гэта мусіць быць адзначана.
Калі вы вырашылі падрыхтаваць тэкст для Бібліятэкі — паведамце кіраўніку Праекта. Паведамленьне пра вашую працу над пэўным творам зьявіцца ў разьдзеле Пляны «Беларускай Электроннай Бібліятэкі». Гэта патрэбна дзеля таго, каб людзі не рабілі паралельнай працы.
Калі вы вырашылі паўдзельнічаць у Праекце, але ня маеце пэўнасьці ў тым, які твор для працы выбраць — мы вам параім.
Пасылайце гатовы тэкст кіраўніку Праекта ў архіваваным выглядзе.
Вашая праца над тэкстам будзе адзначана паведамленьнем на старонцы з гэтым творам. Будзе пазначана вашае імя / мянушка і адрас электроннай пошты (ці толькі імя / мянушка, як вы ня хочаце паведамляць свой адрас).