Беларуская Электронная Бібліятэка


Пра праект «Беларуская Электронная Бібліятэка».

 

Праект задуманы для прадстаўленьня беларускай літаратуры ў Сусьветным павуціньні. Наведвальнікі Бібліятэкі змогуць прачытаць творы беларускай літаратуры, як у арыгінале, гэтак і ў іншых мовах.

Важнаю мэтаю Праекту ёсьць таксама прадстаўленьне іншамоўнай літаратуры па-беларуску.

На беларускую мову перакладаліся творы больш чым зь 50 моваў. Адпаведна і зь беларускай. Аднак, вельмі часта гэтыя творы друкаваліся малымі накладамі і ёсьць маладасягальнымі.

Зьяўленьне «Беларускай Электроннай Бібліятэцы» дазволіць людзям з розных местаў планеты зьліквідаваць былыя цяжкасьці з доступам да беларускай літаратуры і літаратуры на беларускай мове.

Прадстаўленьне творчасьці розных народаў на старонках «Беларускай Электроннай Бібліятэкі» будзе дзейнічаць на узаемнае культурнае ўзбагачэньне.